Расійская праваслаўная царква супраць узнаўлення савецкіх сімвалаў, якія могуць унесці раскол у народ,

заявіў у аўторак кіраўнік выдавецтва Маскоўскай патрыярхіі пратаіерэй Уладзімір Сілоўеў на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай магчымаму вяртанню помніка Сталіну на станцыю «Курская» ў маскоўскім метро.

Раней галоўны архітэктар Масквы Аляксандр Кузьмін заявіў, што лічыць дапушчальным вярнуць помнік Сталіну ў вестыбюль станцыі, што адчынілася пасля рэканструкцыі.

«Калі мэтанакіравана ўсталёўваюцца сімвалы, якія будуць садзейнічаць раз’яднанню народа, я не згодны», — сказаў Сілоўеў.

Паводле яго словаў, савецкія сімвалы былі страчаны ў свой час не проста так. «Ішла сур’ёзная праца над тым, як пазбавіцца ад гэтай сталінскай спадчыны, адмоўнай сталінскай спадчыны. Бо было і пазітыўнае ў той эпосе — гэта перамога ў Вялікай Айчыннай вайне, гэта працоўны і баявы гераізм у Вялікай Айчыннай вайне, гэта працоўны і баявы гераізм нашага народа», — падкрэсліў пратаіерэй.

Паводле Сілоўева, Масква павінна быць сталіцай свету. «Хацелася б, каб метро, нягледзячы на савецкую камуністычную сімволіку, таксама набывала месца сапраўды міру», — сказаў пратаіерэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?