27.10.2009 / 16:57

Загінуў пад коламі манеўровага лакаматыва 1

29‑гадовы гамяльчанін загінуў вечарам 26 кастрычніка пад коламі манеўровага лакаматыва.

Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля, трагедыя адбылася прыблізна ў 21.00 на пад’язных пуцях да прадпрыемства «Гомельбудматэрыялы», дзе працаваў мужчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, вечарам ён павінен быў заступіць на працу.

Акалічнасці здарэння высвятляюцца, пракуратура праводзіць праверку. Пакуль невядома, як мужчына апынуўся на рэйках, машыністы не могуць растлумачыць інцыдэнт. Рабочы памёр на месцы, колы лакаматыва перарэзалі яго літаральна на дзве часткі.

Алена Германовіч, БелаПАН

0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
27.10.2009 / 17:04
Напачатку верасня 2001г. на пад'ездзе да Гомеля з боку Жлобіна на рэйках пры адсутнасці паблізу хоць якой шашы на рэйках апынуўся ці то "Масквіч" ці то "капейка". Пры сутыкненнем з лякаматывам, пагнуў таму бампер... І чаго яго туды занесла...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру