Нарвежскія мытнікі такой кантрабанды і ў такой форме яшчэ не сустракалі.

фота-AFT

фота-AFT

фота-AFT

фота-AFT

фота-AFT

фота-AFT

фота-AFT

Ну, зброя, ну, наркотыкі… Нарвежскія мытнікі даўно прызвычаіліся, што ў іх краіну калі-нікалі спрабуюць кантрабандай прывезці ўсякае забароненае, але падобнага грузу і ў такой колькасці яны яшчэ не сустракалі: сёння у горадзе Крысьціянстэд на поўдні Нарвегіі быў затрыманы маладзён, які хацеў прывезці 14 пітончыкаў і 10 яшчарак, якіх спрытным парадкам схаваў пад вопраткай.

Лонданская «Таймс» паведаміў, што падазрэнне ў нарвежскіх мытнікаў выклікаў прыбылы на пароме з Даніі хлопец, у чыёй валізе поўзаў павук тарантул. Калі ж таго хлопца выклікалі на асабісты вобшук, дык здзіўленню мытнікаў не было межаў: аматар экзатычных спадарожнікаў напакаваў маладых змеюк у шкарпэткі, якія прыляпіў да цела, а дзясятак яшчарак паклаў у каробачкі, якія ў сваю чаргу навязаў да ног. «Падазраваны патлумачыў, што ён проста ў захапленні ад паўзуноў»,— сказала Гельга Брэйлід, кіраўнічка мытнага аддзелу.

Маладзёна чакае законнае пакаранне за незаконную кантрабанду паўзуноў у Нарвегію, а саміх гадаў — бестурботнае сталенне ў мясцовым тэрарыуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?