Напярэдадні з'езду БХД атрымала 11 адмоваў ад уласнікаў розных памяшканняў.

Урэшце 26 кастрычніка сябры партыі звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай прадставіць ім памяшканне рэзідэнцыі прэзідэнта. «Кажуць, там месца хапае. Зноў жа, побач з плошчай. Тым больш, мы, як маладыя і перспектыўныя палітыкі, пасля перамогі ўсё роўна збіраемся туды пераязджаць. З нецярпеннем чакаем Вашага адказу», — пішацца ў заяве.

У выніку, кажа Павал Севярынец, «27 кастрычніка патэлефанавалі з Мінгарвыканкаму і прапанавалі Палац культуры МТЗ. Самае цікавае, што на самім Трактарным заводзе нічога пра гэта спачатку не ведалі».

У любым выпадку, цяпер ёсць пэўнасць. Сход распачнецца 31 кастрычніка ў палацы МТЗ а 10‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?