– Для Цімы ўсё гэта праходзіла пад знакам Платона (так завуць 4-месячнага сына актывіста «Партнэрства» – Т.С.). Я бачыў, як ён пакутуе, што ня можа панасіць яго на руках. Я сам узяў унука на рукі і бачу, што ён стаў больш цяжкі, вырас...

– Як Вы ацэньваеце прысуд Цімоху і ягоным таварышам?

– Лічу гэты вырак вельмі жорсткім, драконаўскім. Мяркую, расклад тут быў такі. Мікалаю далі найбольш, бо ён быў кіраўніком. Не хачу прымяншаць значэньне Эніры альбо Аляксандра, але Цімох быў больш навідавоку, ён проста больш «дастаў» улады, бо дастаткова даўно браў удзел у палітычных акцыях як сябра розных дэмакратычных арганізацый, пачынаючы ад «Маладога фронту» і «Зубра» і сканчаючы «Рухам Андрэя Клімава». Ніякай віны з боку свайго сына і яго таварышаў я ня бачу і лічу, што ўсе яны павінны быць апраўданыя.

Нягледзячы на жорсткасьць, веру, што мой сын ужо сёньня, літаральна празь некалькі хвілінаў, знойдзе нешта аптымістычнае нават у такой сытуацыі...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?