27 кастрычніка на месцы катастрофы самалёта расійскай авіякампаніі «С‑Эйр», які разбіўся напярэдадні ўвечары ў раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», як мяркуецца, знойдзены другі бартавы самапісец паветранага судна.

Пра гэта паведамілі ў Беларускай транспартнай пракуратуры.

Заключэнне аб тым, ці з’яўляецца знойдзены прадмет рэзервовым бартавым самапісцам, павінны даць эксперты.

Нагадаем, аб тым, што знойдзены асноўны бартавы самапісец, раніцай 27 кастрычніка журналістам паведаміў дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Вадзім Мельнік.

Як паведамлялася раней, самалёт бізнес‑авіяцыі авіякампаніі «С‑Эйр» ВАe‑125‑800 Hawker, які накіроўваўся чартэрным рэйсам з маскоўскага аэрапорта Унукава‑3 у Нацыянальным аэрапорт «Мінск», знік з экранаў радараў у 21.30. Абломкі авіясудна і пяць цел загінулых — грамадзян Расіі — былі знойдзены ў 22.43 у лясным масіве ў адлегласці прыкладна за паўтара кіламетра ад узлётна‑пасадачнай паласы каля вёскі Пяцігодка.

У катастрофе загінуў кіраўнік кампаніі «С‑Эйр» Марат Рамашкін.

Па факце катастрофы Беларуская транспартная пракуратура расследуе крымінальную справу па ч. 3 арт. 314 (парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?