Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія вызвалена ад падатковай нагрузкі на бліжэйшыя тры гады.

Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, «Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія і арганізацыі, што ўваходзяць у яе склад, вызваляюцца ад выплаты падаткаў на прыбытак і даданую вартасць».

Вызваленыя сродкі павінны быць накіраваныя на развіццё вытворчай базы, набыццё правоў на трансляцыю перадач і стварэнне ўласных праграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?