У суботу прайшлі матчы 16-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Экс-лідэр чэмпіянату «Дарыда» (Менскі раён) на сваім стадыёне ў Кунцаўшчыне згуляла ўнічыю зь менскім «Дынама» – 0:0. Барысаўскі БАТЭ перамог у Смургонях гарадзенскі «Нёман» 1:2.

Астатнія вынікі:

«Шахтар» (Салігорск) – «Белшына» – 3:1.

«Нафтан» (Наваполацак) –«Гомель» – 2:3.

«Тарпэда» (Жодзіна) – «Лякаматыў» (Віцебск) – 0:2.

«Дняпро» (Магілёў) – «Лякаматыў» (Менск) – 2:1.

МТЗ-РІПА (Менск) – «Дынама» (Берасьце) – 3:0. У складзе менчукоў хет-трыкам адзначыўся Вячаслаў Глеб.

Становішча камандаў пасьля 16 тураў: БАТЭ – 34, «Дынама» М – 31, «Шахтар» і «Дарыда» – па 29, «Гомель» – 28, МТЗ-РІПА – 26, «Лякаматыў» В – 25, «Дняпро» – 21, «Дынама» Б – 20, «Нафтан» – 19, «Тарпэда» – 18, «Нёман» – 13, «Лякаматыў» М – 10, «Белшына» – 7.

Наступны тур пройдзе праз два тыдні. На наступным – гульні Кубку Беларусі (10 і 13 жніўня) і матчы Кубку УЭФА. 10 жніўня ў татарскай Казані БАТЭ згуляе зь мясцовым «Рубінам», а ў Браціславе менскае «Дынама» – з «Артмэдыяй».

Дарэчы, «Рубін» у суботу саступіў у матчы чэмпіянату Расеі раменскаму «Сатурну» на сваім полі зь лікам 0:3. Гэта ня можа ня цешыць беларускіх заўзятараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0