Адмоўнае сальдазамежнага гандлю па выніках 9 месяцаў перавысіла 3,5 млрд. даляраў ЗША пры прагнозе не больш чым 1,5 млрд. даляраў.

Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер‑міністра Беларусі Уладзімір Патупчык 28 кастрычніка на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат нацыянальнага сходу.

Паводле яго слоў, рост адмоўнага вонкавагандлёвага сальда абумоўлены «замарожваннем на складах прадукцыі, прызначанай для экспарту, у якой прысутнічае імпартная складаючая». Патупчык паведаміў, што экспарт тавараў і паслуг да ўзроўню аналагічнага леташняга перыяду склаў 57,6%, а імпарт — 65,5%.

Віцэ‑прэм’ер таксама адзначыў, што прырост ВУП за сем месяцаў гэтага года склаў 0,4%. Аднак па выніках васьмі месяцаў зафіксавана падзенне ВУП на 0,5%, па выніках дзевяці месяцаў зніжэнне склала 0,3%.

Індэкс фізічнага аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 95,5%, а вытворчасці спажывецкіх тавараў склаўся на ўзроўні 99,4% да аналагічнага перыяду 2008 года. Пры гэтым Патупчык паведаміў, што ў студзені—верасні суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці на прамысловых прадпрыемствах склалі 77,8%. У параўнанні з васьмю месяцамі гэтага года названы паказчык знізіўся на 2,4%.

Паводле слоў віцэ‑прэм’ера, за 9 месяцаў 2009 года ў Беларусі ўведзена 4 млн. кв. м агульнай плошчы жылых дамоў, што складае больш за 75% да гадавога задання.

У студзені—жніўні звыш 380 тысяч грамадзян працавалі ў рэжыме няпоўнай занятасці, каля 15 тысяч чалавек у жніўні былі адпраўленыя ў адпачынкі без захавання зарплат па ініцыятыве наймальніка.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0