На 20% павялічыліся прыбыткі грамадскага транспарту ў Мінску пасля таго, як у сталіцы пачалі працаваць кандуктары.

Такія звесткі прывёў міністр транспарту і камунікацый Іван Шчэрба, выступаючы на пасяджэнні ў Нацыянальным сходзе. Міністр паведаміў, што мінскі досвед будзе рэкамендаваны для іншых гарадоў.

Прыкладна траціна пасажыраў грамадскага транспарту ездзіць зайцамі.

Шчэрба таксама паабяцаў увесці «радыкальную сістэму кантролю за праездам пасажыраў». Ён, праўда, не распавёў, у чым сутнасць новай сістэмы. Міністар транспарту і камунікацыяў сказаў, што яна толькі распрацоўваецца і пачне дзейнічаць ад 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?