Пакурыўшы Баршчэўскага пра дэклярацыю Незалежніцкага Блоку: «Гэта маніфэст калябаранцтва, супрацоўніцтва з рэжымам у «малых справах». І пасьля, пакурыўшы двубой Баршчэўскага супраць Губарэвіча: «Але калі прычытаць дакумэнты АДС, — яны значна больш радыкальныя! Там ставіцца праблема зьмены ўлады, што спачатку для гэтага трэба аб’яднацца ўсім (правым, левым, сінім, зялёным), а потым можна вырашаць астатнія пытаньні» — я як дурань палез глядзець Стратэгію АДС.

А там!

«Перамены ў Беларусі непазбежныя. Яны могуць прайсці ў кірунку крызісу і пагаршэння сацыяльна‑эканамічнага становішча ўсіх катэгорый насельніцтва Беларусі або прайсці эвалюцыйным шляхам у кірунку дэмакратызацыі на аснове ўзгодненых дзеянняў дэмакратычных сіл і ўлады. Мы прапануем грамадству і ўладзе менавіта другі варыянт. Яго рэалізацыя забяспечыць тыя неабходныя сацыяльныя гарантыі, што з’яўляюцца абавязковай умовай пры правядзенні любых палітычных і эканамічных рэформаў і створыць новыя магчымасці для ўсіх грамадзян. Гэты шлях забяспечыць сацыяльны мір, гарантуючы захаванне правоў і свабодаў, у тым ліку правоў на ўласнасць, на свабоду сумлення і адсутнасць пераследу па палітычных матывах.

У якасці першага кроку да свабодных выбараў у краіне АДС прапануюць уладзе пачаць канструктыўны дыялог з вядучымі палітычнымі і грамадскімі сіламі Беларусі. АДС лічаць, што шляхам перамоваў можна дасягнуць кансалідацыі ўсіх здаровых сіл беларускага грамадства, неабходнай для захавання сацыяльнага спакою і вырашэння праблем, якія існуюць у краіне.

З улікам такіх абставінаў Аб’яднаныя Дэмакратычныя Сілы прапануюць беларускаму грамадству выбраць шлях мірнай эвалюцыі ад аўтарытарызму да дэмакратыі. Менавіта такі шлях адпавядае чаканням беларускага народа: гэты шлях дазволіць захаваць усё пазітыўнае, што было зроблена ў папярэдні перыяд, і гарантаваць усім паляпшэнне сітуацыі ў будучыні.

АДС гарантуюць элітам захаванне іх статуса і маёмасці ў межах дэмакратычных нормаў. Удзел эліт у падрыхтоўцы і правядзенні рэформаў дазволіць ім умацаваць сваё становішча.

АДС прапануюць уладам супрацоўніцтва ў пераадоленні эканамічнага, палітычнага і сацыяльнага крызісу».

І фініш: «Важным з’яўляецца тое, што, нагадваючы пра нелегітымнасць спосабаў фарміравання існай улады, дэмакратычныя сілы не патрабуюць яе імгненнай ліквідацыі, прапануючы шлях паступовай мадэрнізацыі».

Харошая стратэгія. Дзейсная. І рэалізуецца цяпер некаторымі. Чытайце, пакуль з сайта не прыбралі.

* * *

Лявон Баршчэўскі — педагог, былы старшыня Партыі БНФ. Юры Чавусаў — юрыст, актывіст нацыянальнага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?