Прыватныя клінікі, якія карысталіся толькі французскай вакцынай «Ваксігрып», пакуль не аказваюць паслугі па вакцынацыі.

У медыцынскім цэнтры «Лодэ» паведамілі, што ўзніклі праблемы з пастаўшчыком, але напачатку наступнага тыдня чакаецца аднаўленне гэтай паслугі. Вакцынацыю спынілі ў шэрагу іншых прыватных клінік, у тым ліку ў цэнтры «Нордин». Там з’яўленне вакцыны чакаецца ўжо ў канцы сённяшняга дня. Як аказалася, клінікі не разлічылі колькасць вакцыны на колькасць жадаючых зрабіць прышчэпку ад хваробы.

У гарадскіх клініках вакцынацыя праводзіцца з дапамогай расейскай (32 тыс. рублёў) і нідэрладскай (36 тыс. рублёў) вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?