Сярэднегадавы курс даляра ЗША ў праекце бюджэту Беларусі на наступны год запланаваны на ўзроўні 3.100 рублёў.

Пра гэта паведаміў дэкан эканамічнага факультэта БДУ прафесар Міхаіл Кавалёў, выступаючы 29 кастрычніка ў Мінску на IV Міжнароднай канферэнцыі «Рознічныя банкаўскія паслугі: перспектывы і тэндэнцыі».

Паводле яго слоў, закладзеныя на наступны год параметры прагнозу сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны і праект бюджэту дазваляюць зрабіць выснову пра тое,

што «дэвальвацыі, здаецца, не будзе».
«На гэта будзем спадзявацца», — сказаў Кавалёў.

Як паведамлялася раней, дырэктар Еўрапейскага дэпартамента Міжнароднага валютнага фонду МВФ Марэк Белька 26 жніўня заявіў, што МВФ не бачыць неабходнасці ў правядзенні чарговай дэвальвацыі беларускага рубля «ў агляднай будучыні».

У МВФ таксама заяўлялі пра неабходнасць пераходу ў Беларусі на больш гнуткую сістэму курсаўтварэння. Пры гэтым эксперты фонда адзначаюць, што зараз узровень абменнага курсу і рэжым курсаўтварэння ўяўляюцца адэкватнымі, аднак у далейшым запатрабуецца перайсці да больш гнуткай сістэмы.

У чэрвені Нацбанк пашырыў межы дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) з плюс/мінус 5 да плюс/мінус 10%.

Паводле вынікаў таргоў замежнымі валютамі

29 кастрычніка на Беларускай валютна‑фондавай біржы курс даляра вырас на 10 рублёў і склаў 2.743 рублі.

З моманту праведзенай 2 студзеня 20‑працэнтнай дэвальвацыі нацыянальнай валюты курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 3,51%, да еўра — на 9,21%, да расійскага рубля — на 3,68%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?