Дзесяткі сцягоў вывесілі на галоўным праспекце сталіцы актывісты «Еўрапейскай Беларусі». Міліцыя затрымала фотакарэспандэнтаў Юлію Дарашкевіч і Ўладзю Грыдзіна, якія фатаграфавалі.

Праспект Незалежнасці.

Праспект Незалежнасці.

Знята ўжо з міліцэйскай машыны...

Знята ўжо з міліцэйскай машыны...

Ох і цяжкая гэта работа...

Ох і цяжкая гэта работа...

Відэа Jeans-by.com

У Мінску абапал праспекту Незалежнасці, на адцінку ад вуліцы Макаёнка да аўтавакзалу «Маскоўскі», на ліхтарных слупах вісіць некалькі дзясяткаў бела-чырвона-белых сцягоў. Людзі на вуліцах узрушыліся, здымалі на мабільнікі, смяяліся. «Гэта што? Лукашэнка памёр?» -- спытаўся адзін хлопец другога ў прысутнасці карэспандэнта.

Міліцыя затрымала 5 чалавек, у тым ліку фотакарэспандэнтаў Юлію Дарашкевіч і Ўладзю Грыдзіна. Затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС.

Грыдзіну ў міліцэйскім аўто надавалі па карку. Фотажурналіст паспеў паведаміць, што білі яго сяржант і прапаршчык. Іх твары ён запомніў і збіраецца падаць скаргу.

Грыдзіна і Дарашкевіч выпусцілі каля 23.30. Юля так і не дазволіла сябе абшукаць.

На астатніх затрыманых складаюцца пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні. Гэта Алег Ладуцька і Насця Аскерка. Пятая -- Галіна Пярвушына, прахожая, якую затрымалі за тое, што яна фатаграфала сцягі.

Іх адвезлі ў турму на Акрэсціна.

Раніцай 30 кастрычніка іх будуць судзіць у судзе Першамайскага раёну сталіцы (вул. Талбухіна, 9) па абвінавачанні ў дробным хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?