Па словах старшыні праўлення Нацыянальнага банку Беларусі Пятра Пракаповіча, дамова аб продажы БПС-Банка Сбербанку Расіі можа быць падпісаная ўжо ў лістападзе.
«Перамовы скончыліся паспяхова, цяпер ідзе апрацоўка тэхнічных пытанняў», - заявіў Пракаповіч.
Не пазней за наступнае лета будзе завершаны продаж замежнаму інвестару акцый «Белінвестбанка».Пакупнік - адзін з заходнеўрапейскіх банкаў. Калі перамовы атрымаецца правесці хутчэй, то банк будзе прададзены ўжо сёлета.
А вось
ідэі продаж пакетаў акцый двух найбуйнейшых банкаў - «Беларусбанка» і «Белаграпрабанка» - не знайшлі падтрымкі ва ўладаў.Менавіта гэтыя банкі «змогуць забяспечыць поўную фінансавую бяспеку пры любой сітуацыі», - мяркуе галоўны банкір краіны.
0
0
0
0
0
0