Ва Ўкраіне пачалася эпідэмія захворвання вірусам грыпу A/H1N1. З такой заявай выступіў міністр аховы здароўя краіны Васіль Князевіч.

Паводле яго слоў, Міністэрства аховы здароўя плануе абвясціць каранцін на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны, інфармуе «Інтэрфакс‑Украіна».

Па розных звестках, у нашых паўднёвых суседзяў ад вірусу, які выклікае ацёк лёгкіх,

памерлі ад 30 да 37 чалавек.

Медыкі дапускаюць, што прычына смерці — імклівае развіццё атыповай пнеўманіі. У той жа час не выключаецца магчымасць віруса «свінога» грыпу.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?