Самае папулярнае сацыяльнае сеціва і 2‑гі па колькасці наведванняў сайт у інтэрнэце facebook.com пачаў віртуальную міратворчую дзейнасць і падлічыў колькі ізраільцянаў сябруе з палестынцамі, а сербаў з албанцамі.

Гэтак днямі ў межах сумеснай працы Facebook і Стэнфардскага ўнівэрсітэта быў запушчаны новы праект «Peace on Facebook» («Мір на Facebook»), які ставіць за мэту спрыянне ўсім міратворчым працэсам і спыненне міжнацыянальных, міжрэлігійных і іншых канфліктаў у свеце.

Адмысловая старонка peace.facebook.com змяшчае спасылкі і інфармацыю аб найбольш актуальных міратворчых акцыяў і кампаніяў, якія праводзяцца пры дапамозе найбуйнейшага сацыяльнага сеціва.

Асабліва цікавымі з’яўляюцца графікі, на якіх прадстаўленыя статыстычныя дадзеныя facebook, збор якіх працягваецца ўвесь час, аб сувязях паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў, рэлігіяных перакананняў і палітычных поглядаў. Як вядома, пры рэгістрацыі ў сацыяльных сецівах, людзі пазначаюць пэўную інфармацыю аб сабе і сваіх поглядах, якая і выкарыстоўваецца для стварэння вось такога кшталту статыстыкі.

Напрыклад можна паглядзець, што раніцай 26 кастрычніка адбылося 71 тысяча 555 кантактаў паміж хрысціянамі і мусульманамі, альбо 667 кантактаў паміж сунітамі і шыітамі.

Цікавай з’яўляецца таксама статыстыка па сувязях прадстаўнікоў тых народах, стасункі паміж якімі традыцыйна мякка кажучы ня вельмі «сяброўскія». У той жа панядзелак у сацыяльным сеціве адбыліся 8441 кантакты паміж сэрбамі і албанцамі, ці 5158 грамадзянаў Ізраіля і Палестыны знайшлі агульную мову для размовы.

«Як Вы думаеце, ці зможам мы дасягнуць міра ва ўсім свеце праз 50 год ?» — такое пытанне кожны дзень адмыслоўцы Facebook задаюць карыстальнікам аднаго з самых папулярных інтэрнэт сэрвісаў у свеце. І як высветлілася найбольшымі аптымістамі ў гэтым пытанні з’яўляюцца грамадзяне Калуміі і Егіпта.

І, нягледзячы на тое, што праект з’явіўся толькі 27 кастрычніка, ён ужо атрымаў вялікі розгалас і падтрымку сярод карыстальнікаў інтэрнэту. Гэтак стужка каментароў на старонцы «Peace on Facebook» аднаўляецца кожныя некалькі хвілінаў. Людзі розных нацыяльнасцяў, рэлігійных поглядах ці палітычных перакананняў пакідаюць адзін аднаму паведамленні і цытаты з заклікамі прыйсці да паразумення і міру.

***

«Калі мы адчуваем мір у нашых сэрцах, гэта мае патэнцыял стаць рэальнасцю на фізічным узроўні» Golnoosh Hakiman

«Мір — гэта сіла, якая нам неабходная» Mukara Meredith

«Быць альбо не быць, вось у чым пытанне» Ці можам мы працягваць «быць» на гэтай планеце, альбо мы станем як вымерлыя віды раслінаў і жывёлаў, якія зніклі з Зямлі ў выніку чалавечай дзейнасьці ?» Jorge Alejandro DelaVega Lozano

«Facebook ганарыцца тым, што грае пэўную ролю ў спрыянні міру шляхам стварэння тэхналогіі, якая дапамагае людзям лепш зразумець адзін аднаго.» — паведамляюць на старонцы стваральнікі праекта.

Застаецца дадаць, што на сёньняшні дзень cацыяльнае сеціва Facebook толькі пачынае набіраць папулярнасць у Беларусі і зьяўляецца пакуль 20‑ым па наведвальнасці сайтам сярод беларускіх інтэрнэт‑карыстальнікаў.

І.М.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0