31.10.2009 / 00:25

Адмоўнае сальда гандлю таварамі мінус $5 мільярдаў 1

Палова імпарту ў краіну прыйшла з Расіі

Па падліках Белстата, адмоўнае сальда Беларусі за студзень-верасень перавысіла $5 мільярдаў.

Верасень даў мінус $314,3 мільёнаў. Такім чынам,

агульная лічба адмоўнага сальда за дзевяць месяцаў склала $5,021 мільярду.

Імпарт тавараў склаў $20 мільярдаў, а экспарт - $15 мільярдаў.

Цікава, што

59% завезеных у краіну тавараў аказаліся імпартаваныя з Расіі, у той час як эскпарт у Расію склаў усяго 31%.

З усходнімі суседзямі ў нас і найбольшае адмоўнае сальда - $7 мільярдаў. А вось гандаль з краінамі, якія не ўваходзяць у СНД, аказалася выйгрышным для нас.

ЯМ

0
Міхаліна / Адказаць
31.10.2009 / 12:11
Замест мытнага саюзу зрабіць мытную мяжу з Расеяй - і затрымаць раку рускага хламу. І было б усё ў парадку з сальдам тады.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру