Ён праходзіць у палацы культуры МТЗ у Менску.
На ім дэлегаты маюць юрыдычна аформіць утварэнне партыі. Памяшканне для з'езду выдзелілі за два дні да падзеі.

Папярэдні з’езд прайшоў тамсама, але Міністэрства юстыцыі дачапілася да драбніц і адмовілася рэгістраваць партыю. Нагадаем, што ад 2000 году ў краіне зарэгістравалі толькі адну новую палітычна значную арганізацыю — Рух «За Свабоду», і тую з чацвёртае спробы. Астатнім у рэгістрацыі адмаўлялі на розных падставах, хоць Канстытуцыя фармальна гарантуе свабоду асацыяцыі.

Лідэры БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

Лідэры БХД Павал Севярынец і Віталь Рымашэўскі.

Кіраўніцтва ДК МТЗ забараняе здымаць афіцыйны сцяг са сцэны.

Кіраўніцтва ДК МТЗ забараняе здымаць афіцыйны сцяг са сцэны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?