31.10.2009 / 12:41

Курапаты ці лінія Сталіна? 23

Цікава было чытаць, прызнаюся, не толькі саму публікацыю пра Курапаты ў «СБ. Беларусь сегодня», але і водгукі на сайце гэтай газеты. Піша Віталь Тарас.

Цікава было чытаць, прызнаюся, не толькі саму публікацыю пра Курапаты ў «СБ. Беларусь сегодня», але і водгукі на сайце гэтай газеты.

«Буржуазны нацыналіст» Бярозкін і «палкоўнік Абакумаў»

Працытую толькі самы першы водгук — пад нікам «генерал-палкоўнік Абакумаў» (у перакладзе з расійскай): «Ну вось, нарэшце і сумленне нацыі знайшлі — Р.Бярозкіна, які не хаваў сваёй антыпатыі да савецкай улады, за што паводле тагачасных законаў і пагарэў. Нармальныя законы або ненармальныя — справа другасная. Ты можаш за імі не ісці, але тады ўжо не крыўдуй, калі цябе на 10 гадоў укатаюць.
Газета ўсчынае дыскусію аб падзеях 70-гадовай даўніны, хоць сёння, куды ні плюнь, куча праблем. У святле эканамічнай сітуацыі пад пытаннем увогуле існаванне Беларусі».

Што выклікала гнеўную рэакцыю чытача? Падчас круглага стала ў «СБ» яго ўдзельніца Мая Кляшторная згадала добрым словам беларускага крытыка і літаратуразнаўцу Рыгора Бярозкіна, за што ёй асабісты дзякуй. Ён быў старэйшым сябрам майго бацькі. Пасля смерці яго бацька і яшчэ некалькі сябраў-літаратараў прыходзілі да магілы Бярозкіна штогод — да самага апошняга часу. Пра яго напісана у апошняй бацькавай кнізе «На выспе ўспамінаў». Можна было б распавесці «палкоўніку Абакумаву», што Бярозкін быў арыштаваны НКВД у красавіку 1941 года як «беларускі буржуазны нацыяналіст» і цудам пазбег смерці. (Калі энкавэдэшнікі пачалі яго расстрэльваць, ён упаў і прыкінуўся мёртвым. Гэта адбывалася 26 чэрвеня, немцы былі зусім побач, і расстрэльная каманда пабаяліся затрымлівацца, каб спраўдзіць, ці выканалі яны сваю справу). Можна нагадаць, што Бярозкін ваяваў потым чатыры гады, удзельнічаў у бітвах пад Масквой і пад Сталінградам, дайшоў да Берліна, меў баявыя ўзнагароды, але ў 49-ым быў адпраўлены ў лагер пасля даносу аднаго з калег-пісьменнікаў.

Але падобных палкоўнікаў ні ў чым не пераканаеш.

Чаго варты псеўданім, які выбраў аўтар каментара! Начальнік «Смерш», пасля вайны — міністр дзяржбяспекі СССР Віктар Абакумаў праславіўся яшчэ ў канцы 30-х гадоў на працы ў НКВД тым, што асабіста збіваў арыштаваных на допытах. Падчас вайны ён удзельнічаў у дэпартацыі народаў Паўночнага Каўказа. У лютым 1951 года Абакумаў накіраваў Сталіну сакрэтную запіску «Аб неабходнасці высялення з заходніх абласцей Украіны і Беларусі, Малдаўскай, Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР удзельнікаў антысавецкай секты іегавістаў і членаў іх сем’яў». Аперацыя высялення вернікаў пад кодавай назвай «Поўнач» пад кіраўніцтвам Абакумава працягвалася ўсяго суткі.

Але найбольшую вядомасць Абакумаву прынесла так званая Ленінградская справа, сфабрыкаваная з яго ўдзелам. У выніку яе былі расстраляны некалькі высокіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў СССР. Акрамя таго, было рэпрэсавана практычна ўсе партыйнае кіраўніцтва Ленінграда і члены іх сем’яў.

Сталін тут ні пры чым?

Памятаю, на пачатку 90-х, калі, здавалася, у прэсе было апублікавана ўжо амаль усё пра сталінскія злачынствы, мяне ўразіла адна дэталь у апісанні згаданай справы. Наканаваных на расстрэл увялі ў залу суду ў адмысловых балахонах, каб яны не маглі нічога бачыць. Амаль што сярэдневечны суд інквізіцыі! Не хапала толькі спалення на вогнішчах.

У ліпені 1951 Абакумаў сам стаў ахвярай сталінскай «інквізіцыі» . Яго абвінавацілі ў здрадзе Радзіме, сіянісцкай (!) змове і спробах перашкодзіць распрацоўцы «справы лекараў». 55 гадоў таму, у снежні 1954-га, яго расстралялі ў лесе.
Паводле «палкоўніка Абакумава» з Інтэрнету, крыўдаваць ягонаму куміру не было на што — закон ёсць закон... Тым больш, што ў 1994 яго часткова рэабілітавалі: знялі абвінавачанне ў здрадзе Радзіме і замянілі расстрэл на 25 гадоў з канфіскацыяй.

Магчыма, і не варта было б падрабязна затрымлівацца на біяграфіі гэтага сталінскага ката — аднаго з многіх. Як зазначае ў сваім артыкуле галоўны рэдактар «СБ», на тэмы незаконных рэпрэсій «напісаны сотні кніг і манаграфій, мемуараў, даследаванняў». Яму «ўсё ўжо ясна»... «абсалютна ўсе ахвяры «чырвонага кола» на сённяшні дзень рэабілітаваны». Гэта, вядома, няпраўда. Але яшчэ горш іншае — дагэтуль няма поўнага спісу ўсіх рэпрэсаваных у Беларусі. І КДБ, мякка кажучы, не імкнецца дапамагчы ў гэтым.

Цікава і тое, што ні ў рэдактарскім артыкуле, ні ў выказваннях за «круглым сталом» не згадваецца імя Сталіна.
Згадваюцца Кабулаў, Мяркулаў, Наседкін, Панамарэнка, а таксама Варашылаў, Каганавіч, Хрушчоў, ХХ з’езд, які развянчаў сталінскі культ, а сам Сталін — не! Напэўна, таму, каб, гаворачы пра Курапаты, не зачапіць выпадкова «Лінію Сталіна». Не згадваецца, дарэчы, і НКВД — толькі ў адным месцы гаворыцца пра «чэкістаў», якія таксама былі ахвярамі рэпрэсій. Але ці магчыма, калі весці гаворку пра помнік, які можа аб’яднаць беларусаў (а з гэтай мэтай, як можна зразумець, быў зладжаны круглы стол) абмінуць тэму сталінскіх злачынстваў і стаўлення да іх у сучасным беларускім грамадстве? І ці могуць існаваць побач гэтыя два мемарыялы?

Крот гісторыі

Аўтар рэдакцыйнага артыкула ў «СБ» заклікае не раздзіраць да бясконцасці «старыя раны» і не шукаць «вінаватых, якіх даўно няма на свеце». На яго думку, трэба абвясціць Курапаты могілкамі агульнацыянальнага маштабу («хай далучаюцца БРСМ, «Белая Русь» і «Малады фронт» незарэгістраваны таксама — хопіць ярасці, усе — белорусы!»), паставіць там стэлу з надпісам «тут пахаваны людзі» і на гэтым паставіць кропку.

Мая Кляшторная пярэчыць.

«Падзеi, што пакiнулi нам магiлы «Курапаты», адбывалiся на дзяржаўным узроўнi, — кажа яна. — Дзяржава павiнна раскрыць гiстарычную праўду гэтых канкрэтных падзей, прынесцi прабачэнне i стварыць помнiк трагiчнаму часу i палеглым у курапацкiм лесе».
Гістарычная праўда пра лёс канкрэтных людзей — гэта нешта зусім іншае, чым надпіс «тут пахаваны людзі».

Варта зазначыць, што Андрэй Клімаў на тым самым круглым стале агучыў ідэю, якая апошнім чынам стала досыць папулярнай. Ён згадвае помнік усім палеглым у грамадзянскай вайне ў Іспаніі, усталяваным яшчэ пры дыктатуры Франка. Але гэты помнік не адмяніў і не замяніў працу іспанскіх гісторыкаў, якім трэба ведаць усе імёны загіблых, абставіны і дэталі іх гібелі. Днямі пачаліся раскопкі парэшткаў вялікага Гарсія Лоркі, забітага франкістамі — пачаліся, нягледзячы на пратэсты далёкіх крэўных іспанскага паэта. Справа ў тым, што разам з Лоркам былі забіты яшчэ некалькі чалавек. І іх сваякі хочуць, каб яны былі пахаваны паводле хрысціянскага звычаю на могілках. Але ідэнтыфікацыі парэшткаў Лоркі не будзе. Як не будзе і яго магілы, бо на гэтым чамусьці настойваюць сваякі. Гэтая гісторыя, а таксама пазіцыя неўмяшання, якую занялі ўлады, усхвалявала грамадства Іспаніі. Мясцовасць, дзе быў забіты Лорка, ператвораная ў парк. Ніякай аховы там няма і па выходных днях тамтэйшая моладзь ладзіць там пікнікі. Ці не праўда — знаёмая карціна?

«...На могілках не прынята шпацыраваць калонамі, спяваць песні і падвышаць голас» — піша Павел Якубовіч. Цяжка з гэтым не пагадзіцца. Але сачыць за людзьмі, калі яны ідуць у Курапаты з крыжамі — і не калонамі, а паасобку, ці групамі, здымаць іх на міліцэйскія відэакамеры, не даваць прайсці да магілаў, загадваць праз «мацюгальнікі» разысціся, разганяць і затрымліваць — гэта хіба па-людску? Ці гэтага не было ў нядаўнім мінулым, калі «юныя, гарачыя валанцёры клаліся пад колы абыякавых грэйдэраў»? А можа, такога больш няма сёння?

У дзень выхаду газеты «СБ. Беларусь сегодня» у Мінску міліцыя затрымлівала і збівала маладых актывістаў, якія вывесілі бел-чырвоныя сцягі на праспекце Незалежнасці, а таксама журналістаў, якія рабілі фотаздымкі.

Крот гісторыі спраўна робіць сваю працу. Магчыма, аднойчы газета зладзіць круглы стол, удзельнікі якога будуць захоплена казаць і пра тых маладых актывістаў.

Віталь Тарас

0
Пятро Касьнерык / Адказаць
31.10.2009 / 15:32
“Мы не павінны быць закладнікамі Лукашэнкі, мы не павінны быць закладнікамі ягонага калгаснага інтэлекту”, --паведаміла Святлана Алексіевіч “Радыё Свабода”. А чаму гэта вяскоўцаў і ні толькі вяскоўцаў абзываюць калгаснікамі а не саўгаснікамі? Даведка. И политики, и аналитики систематически допускают одну и ту же ошибку: говоря о Лукашенко, они путают колхоз и совхоз. Вместе с тем это принципиально разные социальные явления. В колхозе во все времена сохранялась хотя бы некоторая видимость самоуправления. Колхозники считались пайщиками, обладавшими определенными правами на свою долю общеколхозной собственности. Председателя колхоза даже в самые жесткие партийные времена невозможно было назначить на пост без проведения процедуры голосования. …Иное дело - совхоз. Здесь даже в относительно либеральных условиях застойного социализма практически сохранялась система крепостного права. Совхоз - чисто государственное сельскохозяйственное предприятие, где голос рядового рабочего - а в совхозе были только наемные рабочие, сельскохозяйственные пролетарии - не значил ничего. Директор совхоза был абсолютным хозяином их судеб. Александр Федута «Штрихи к психологическому портрету Лукашенко» Фактычна калгас самая дэмакратычная форма кіравання гаспадаркай ў бальшавіцкай імперыі. Па гэтаму і была варожым элементам для камуністаў, нават, гарбачоўскай эпохі: “…трэба будзе выйсці на новыя рубяжы, што азначае:…збліжэнне калгасна-каапертыўнай уласнасці з агульнанароднай, з перспектывай іх зліцця”(Паграма КПСС новая рэдакцыя прынятая XXVII з’ездам) Ідыёлагі КПСС ўбілі у галаву Алексіевіч і іншым, што кагасны інтэлект ----значыць тупы інтэлект а саўганы не тупы бо там працуе вясковы пралетарыят фундамент камунізма. -Уцямілі??? Лукашэнка пры жывой КПСС разваліў саўгас:“Мяне могуць папракнуць: аўтар галасуе за прыватную ўласначць, а сам як нi ў чым нi бывала камандуе саўгасам. Але паспрабую вас расчараваць. Справа ў тым, што я саўгас развалiў».(“Вялікі перадзел?” “Беларусь” №3 1991г.) Самы дэмакратычны дэмакрат(!) а пасля стаў апошнім дыктатарам Эўропы. Як я магу паверыць, што чалавек які не разваліў ні аднаго саўгаса ні калгаса Рэпублікі Беларусь дзе з 1999 года законам дазваляецца гэта рабіць ці хаця б запатрабаваў гэта зрабіць стаўшы прэзідэнтам не будзе большым дыктатарам чым апошні дыктатар Эўропы? -Гвоздь на цьвік мяняць толькі час марнаваць. --А хто запатрабуе? Калі ў праграме КХП-БНФ прынятай на 4 з’ездзе 26 верасня 1999 года прысутнічае слова калгас: “Трэба дакладна рэгламентаваць правы дзяржаўнай уласнасьці ў землекарыстанні. Арэнда замлі ў дзяржавы ўсімі землекарыстальнікамі, у тым ліку калгасамі...” Камунякі яны КХП-БНФ камунякі.
0
Пятро Касьнерык / Адказаць
31.10.2009 / 18:08
Ніякіх сталінскіх рэпрэсій не было! Была самая звычайная праца па пабудове камунізма— бяскласавага грамадскага ладу з адзінай агульнанароднай ўласнасцю на сродкі вытворчасці. Тыя хто вінаваціць Сталіна дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэнне XX з’езда КПСС на якім камуністы ўсе пакуты, знявагу, кроў спісалі на Сталіна і самыя як ні ўчым не бывала рушылі наперад. Да пабеды камунізма!!! Шаноўны спадар Тарас уяві, што з заўтрашнягя дня Вам даручылі ўзначаліць будаўніцтва камунізма. --Вашы дзеянні? Упэўнены, што паз тыдзен у паконіка Сталіна валасэ дыбам сталі б. --У Курапаты яго! У Курапаты!!! --Паўла Якубовіча! І вшых блох туды ж А рэабілітацы гэта д’бальская(камуністычная) прыдумка боль цынічная са самыя рэпреэсіі. Калі Ларысу Геніюш рэабілітуюць (прызнаюць нявіннай перад бальшавіцкім рэжымам) то гэта будзе азначаць, што яна была ў першых радах будаўнікоў камунізма як В. Карбалевіч. Пабойцея Бога.
0
Mikola / Адказаць
31.10.2009 / 18:24
Kasneryk2. Jasce adin vas list i budu telefanat u 'var'jatski dom' kab spynili geta 'bezabrazie'.....
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру