31.10.2009 / 13:11

Незалежнае грамадства спамінае Дзядоў 6

На Дзяды людзі прыходзяць не толькі на магілы сямейнікаў. На магілы нацыянальных герояў — таксама.

На Дзяды людзі прыходзяць ня толькі на магілы сямейнікаў. Ставяць свечкі і на магілы людзей, у каго не засталося нашчадкаў. І на капцы салдат, якія палеглі ў нашым краі. Традыцыйна прыходзяць і на магілы нацыянальных герояў. У Менску Янка Купала і Якуб Колас пахаваны на Вайсковых могілках, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч, Пятро Машэраў — на Усходніх. У Вільні людзі наведваюць могілкі Росы і меркаванае месца пахаваньня Кастуся Каліноўскага на Замкавай гары. Загараюцца сьвечкі і ў іншых гарадах.

Берасьцейшчына

Сёньня рэгіянальныя актывісты наведалі Трышынскія могілкі

Адзіны ў Берасьці помнік ахвярам палітычных рэпрэсіяў усталяваны на закрытых для пахаваньняў Трышынскіх могілках. Да яго ўскладаюць кветкі і каля яго запальваюць зьнічы.

Гарадзеншчына

На Дзяды ўзгадваюць паўстанцаў 1863-га

30 кастрычніка актывісты незалежнага Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс пачалі наведваць па ўсёй Гарадзеншчыне магілы, дзе пахаваныя польскія жаўнеры, паўстанцы 1863 году ды іншыя патрыёты, якія сталі ахвярамі царскага ды камуністычнага рэжымаў. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць супрацоўнікі генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Горадні.

Сёньня першы прыпынак быў на могілках у вёсцы Квасоўка Гарадзенскага раёну. Там ужо чакалі мясцовыя жыхары і ксёндз Ян Занеўскі. Усе супольна ўшанавалі магілу, дзе пахаваныя войт Уладзіслаў Шота, яшчэ шэсьць палякаў і адзін беларус — солтыс Андрэй Мацько. Яны былі забітыя пасьля 17 верасьня 1939 году.

Далей у наднёманскай вёсцы Мінявічы былі запалены зьнічы на магіле сарака паўстанцаў 1863 году. Пасьля гэтага ў Луньне была ўшанавана безназоўная магіла жаўнераў, якія загінулі ў польска-савецкую вайну 1920 году, і магіла паўстанца 1863 году.

Затым ушанаваньне магілаў адбылося ў Мастах, Слоніме, Зэльве, Ваўкавыску.

Беларусы Гарадзеншчыны таксама ўшаноўваюць памяць герояў.

У Лідзкім раёне захаваліся магілы паўстанцаў 1863 году. На Дзяды гэтыя месцы зноў будуць добраўпарадкаваны і ўшанаваны. Кажа Станіслаў Суднік: «Будзе праезд да магілаў паўстанцаў. Мы іх загадзя ўпарадкуем, ускладзём кветкі, а таксама запалім зьнічы. Гэта будзе каля Малога Воджава, дзе пахаваныя Фалькоўскі і Цехановіч, а таксама ў Лідзкім раёне ўшануем памяць Баляслава Колышкі. Ён кіраваў паўстаньнем у Жмудзі, а сам родам з нашага раёну. Яго павесілі на Лукішках».

Спадар Суднік таксама дадае, што ў нядзелю ў іх адбудзецца канцэрт беларускіх бардаў з удзелам Алеся Камоцкага.

У Ваўкавыску мясцовыя актывісты зьбіраюцца ўскласьці кветкі да крыжа, які тры гады таму быў усталяваны на месцы былой уніяцкай царквы. Кажа Мікола Кавальчук:

«Шмат людзей ідуць у нас на могілкі да сваякоў, і так на Гарадзеншчыне паўсюль. Калі вечарам праяжджаеш недзе побач з могілкамі, то паўсюль гараць зьнічы, проста відовішча нейкае».

Мастоўскія актывісты таксама зьбіраюцца традыцыйна ўшанаваць памяць продкаў у гэты дзень. Кажа Зьміцер Кухлей:

«Зьбіраемся, як штогод, паехаць у вёску Пацавічы Мастоўскага раёну, дзе ёсьць магілка паўстанцаў, і ўскласьці там кветкі, запаліць зьнічы...»

Спадар Кухлей кажа, што імёны пахаваных там паўстанцаў дагэтуль невядомыя.

Смаргонскія актывісты сёлета выбіраюцца наведаць Кушляны, каб ушанаваць памяць Францішка Багушэвіча. Кажа Алесь Дзергачоў:

«На сёлетнія Дзяды мы маем намер наведаць Кушляны і Жупраны, ускласьці кветкі слыннаму нашаму земляку — Францішку Багушэвічу. А таксама запалім зьнічы каля помніка, які сёлета быў усталяваны ў Смаргоні».

Віцебшчына

Акцыі адбудуцца ў віцебскіх, аршанскіх і полацкіх «Курапатах»

На Віцебшчыне жалобныя імпрэзы пройдуць ва ўрочышчы Кабыляцкая гара пад Воршай і каля вёскі Бельчыцы пад Полацкам.

Юры Конышка распавёў, што сёлета аршанскія дэмакратычныя актывісты вырашылі ўсе разам ушанаваць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У бліжэйшую нядзелю яны зьбяруцца на Кабыляцкай гары, каб спачатку прыбраць месца масавых расстрэлаў, а потым правесьці жалобную імпрэзу.

Тут, на месцы загубы некалькіх соцень людзей, пачалі зьяўляцца крыжы.

Вялікі крыж у памяць ахвяраў сталінізму быў усталяваны і пад Полацкам , каля вёскі Бельчыцы. Тут таксама расстрэльвалі мясцовых жыхароў, але самога пахаваньня не засталося — зямлю разам з чалавечымі косткамі адсюль бралі на будоўлю дарогі Полацак — Менск, кажа Мікола Шарах:

«Гэта «полацкія Курапаты», хаця парэшткаў расстраляных тут ужо няма. Але ў Бельчыцах ёсьць крыж, на ім шыльда са словамі «Ахвярам генацыду ад нашчадкаў, ня страціўшых памяць». Апякуецца гэтым крыжам полацкая грэка-каталіцкая парафія, тут на Дзяды бывае паніхіда па ахвярах і малітва за Беларусь».

Сёлетняя сустрэча каля бельчыцкага крыжа мае адбыцца 2-га лістапада а 6-й вечара. Дарэчы, гэта ўжо ня першы крыж, які актывісты ўсталявалі ў гэтых мясьцінах — драўляныя крыжы час ад часу нішчылі вандалы, і цяпер на месцы трагедыі пастаўлены трывалейшы, жалезны крыж.

Адразу пяць крыжоў усталявалі ўчора каля вёскі Паляі пад Віцебскам тамтэйшыя дэмакратычныя актывісты. Традыцыя ўсталёўваць крыжы ў «віцебскіх Курапатах» распачалася больш як 10 год таму, аднак сёлета ў верасьні нехта зьнішчыў тры памятныя сымбалі, а ў кастрычніку зьнік яшчэ адзін. Міліцыя адмовілася заводзіць крымінальную справу па фактах вандалізму.

Пра ўсталяваньне пяці крыжоў Кастусь Смолікаў паведаміў мясцовым уладам — каб сельсавет таксама падзяліў адказнасьць за захаваньне памяці.

2 верасьня разам зь сябрамі ў гэтыя мясьціны мае выправіцца Барыс Хамайда. Ён распавёў, што мяркуе наведаць таксама магілу свайго сябра Ўладзімера Плешчанкі, былога лідэра нацыянальнага руху ў Віцебску.

Інф. радыё Свабода; МБ

0
Моисей Абрамович / Адказаць
31.10.2009 / 20:01
что за "незалежнае грамадства"? какие его признаки? оно незалежнае от кого? и от кого залежныя те, кто этот день просто игнорирует по тем или иным причинам? когда же НН дорастет до нормальных журналистских стандартов, отойдя от всей этой эмоционально-оценочной белиберды...
0
Торрес / Адказаць
01.11.2009 / 00:16
2 Абрамыч Абрамыч, а что такое "нормальные журналистские стандарты"? Что есть еще и ненорамльные журналистские стандарты? Каким бюро стандартов они установлены? Кем утверждены? Поделись..
0
Моисей Абрамович / Адказаць
01.11.2009 / 12:23
Торрес напiсаў(ла) Кастрычнiк 31, 2009 у 23:16 нормальные журналистские стандарты - это нейтральная подача информации прежде всего. с оценками кончается журналистика и начинаеся пропаганда. право оценивать следует оставить за читателем. профессиональные и корпоративные стандарты(как и правило не колупаться в носу в публичном месте - это чтоб вам было понятнее) зачастую не уверждаются "бюро стандартов", а соблюдаются добровольно на основе общепринятых стандартов профессиональной либо общественной этики.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру