31.10.2009 / 21:38

Дзяды 3

Дзяды — старажытнае беларускае свята, якое яднае ўсіх. Нездарма нацыянальнае адраджэнне ў канцы 80-х пачалося з ушанавання Дзядоў.

Дзяды — старажытнае беларускае свята, якое яднае ўсіх. Нездарма нацыянальнае адраджэнне ў канцы 80-х пачалося з ушанавання Дзядоў.

У дахрысціянскія часы лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць. Частавалі звычайна мёдам, кашай альбо яйкамі. У ваколіцах вёсак палілі вогнішчы, каб вандроўныя душы не збіліся з дарогі. Святло не толькі ўказвала шлях, але і палохала злыя сілы. На Дзяды нельга было неасцярожна выліць ваду альбо паліць у печы. Лічылася, што такім чынам можна прычыніць шкоду душам памерлых, якія на кароткі час вярнуліся дадому.

Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасці некалькі разоў на год. Часта вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Змітраўскія Дзяды: у суботу перад Змітравым днем (26 кастрычніка па старым стылі), а таксама на Радаўніцу.

На Дзяды было прынята гатаваць 7 і болей (няцотны лік) святочных і абрадавых страў. Абавязковымі былі куцця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Снўшы за стол, клікалі продкаў: «Святыя Дзяды, ляціце сюды!» Ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладалі па кавалачку для дзядоў і пакідалі на ноч на стале. Таксама традыцыйна ў гэты вечар на стол клалі больш лыжак, чым было едакоў. Са стала пасля вячэры не прыбіралі — каб памерлыя маглі ноччу ў цішыні за ім пасядзець.

І цяпер у канцы кастрычніка людзі едуць на могілкі, каб адведаць месца спачыну бацькоў і дзядоў. Каталікі, праваслаўныя, пратэстанты. Духоўная сувязь з продкамі важная для ўсіх.

Алесь Пілецкі

0
lolek / Адказаць
01.11.2009 / 01:19
Які гэта стары стыль? Што за маскальскія "старыя стылі"?! Што вы людзей блытаеце? "Каталікі. праваслаўныя. пратэстанты" -- а дзе ўніяты? Пішаце, сп. Пілецкі, абы што.
0
Akela / Адказаць
01.11.2009 / 23:42
Можна грэка-каталікі, бо назва уніяты аддае недакладны змест. Што нашыя людзі едуць адведаць месца спачынку бацькоў і дзядоў - гэта добра. Але з якой мэтай яны туды едуць? Напіцца ці памаліцца? Ці і тое і іншае: Богу - свечка, д'яблу агарак. Пагане ці хрысціяне - вось у чым пытаньне???
0
Крывіч / Адказаць
02.11.2009 / 14:27
Казаньне на Дзяды вуніяцкага святара http://www.bielarus.eu/?q=node/410
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру