Ва Украіне па стане на 1 лістапада на грып і ВРВІ ужо захварэлі 185 тыс. чалавек, памерлі 53 асобы.

Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.

Найбольш агмень эпідэміі - на захадзе краіны.

Прэзідэнт Юшчанка заклікаў людзей як найчасцей заставацца дома, не выходзіць без патрэбы на вуліцы і карыстацца сродкамі лекавання ды звяртацца пры першай неабходнасці да медыкаў, паведамляе інфармагенцтва УНІАН.

Учора ва Украіне было прынята рашэнне пра каранцін ва ўсіх навучальных установах – школах, тэхнікумах, ВНУ – на тры тыдні, адмяняюцца канцэрты, розныя сходы.

Спынены прызыў у войска.

Таксама прыпынены чэмпіянат Украіны па баскетболе, не выключаецца, што нават матч футбольнай Лігі чэмпіёнаў паміж кіеўскім «Дынама» і міланскім «Інтэрам» 4 лістапада пройдзе пры пустых трыбунах.

Украіна звярнулася па дапамогу да Польшчы, на мяжы з Беларусі з нашага боку ўведзены санітарны кантроль.

У Мінску з 20 кастрычніка, паводле Мінскай гарадской санітарна-эпідэмічнай службы, павялічылася інтэнсіўнасць сезоннага ўздыму хварэння на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Сумарны паказчык вырас на 40%, а штодзённа па дапамогу звяртаецца 5-6 тыс. і болей мінчан.

Вакацыі ў мінскіх школах падоўжаны на тыдзень, да 6 лістапада.

З мэтай засцярогі і прадухілення ўзнікнення вострага рэспіраторнага захворвання, у тым ліку грыпу, нагадваюць пра неабходнасць прафілактычных лекавых сродкаў, перадусім Арпетола ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?