radiozet.pl

radiozet.pl

Вечарам 31 кастрычніка на беларуска‑польскай мяжы пацярпеў катастрофу верталёт Пагранічнай варты Польшчы. Тры чалавекі, якія знаходзіліся на борце паветранага судна, загінулі.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, верталёт здзяйсняў планавы аблёт мяжы. У 20.11 беларускаму боку паступіла інфармацыя ад польскіх пагранічнікаў аб тым, што сувязь з паветраным суднам знікла. Пошукавыя работы на мяжы вяліся больш за шэсць гадзін.

Абломкі верталёта знойдзены ў 4.48 1 лістапада на беларускай тэрыторыі на адлегласці 200 метраў ад лініі мяжы блізу населенага пункта Высокае (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці).

Зараз на месцы аварыі працуюць прадстаўнікі беларускага пагранведамства і Беларускай транспартнай пракуратуры.

Дзяржаўны пагранічны камітэт выказаў спачуванні сем’ям загінулых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?