Маленькае савянё, якога абкружылі крумкачы, знайшоў перад будынкам Ліцэя БДУ дворнік.

Вырашыўшы выратаваць птушаня, мужчына прынёс яго ў ліцэй. Там яму адразу далі імя: «ліцэіст Філя».

- Ну што, возьмем цябе ў ліцэй? — жартуе дырэктар Таццяна Калевіч, што прытуліла Філю ў сваім кабінеце.

Як патлумачыў спецыяліст грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Руслан Шайкін, Філя, верагодна, не маленькае птушанятка, а дарослы сыч. У Беларусі амаль усе віды сычоў занесеныя ў Чырвоную кнігу. А вось крумкачы іх вельмі не любяць і часам нападаюць стаямі.

Філя можа лічыць, што яму пашанцавала.

Юлія Аляксандрава, Салідарнасць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0