Працоўныя пенсіі па ўзросце 1 лістапада павышаны ў сярэднім на 9,5%. Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 25 кастрычніка.

Сярэдні памер працоўных пенсій у лістападзе 2009 года складзе 434 тыс. 600 рублёў, па ўзросце — 450 тысяч. Сярэдні памер працоўных пенсій павялічыцца на 37,6 тыс. рублёў, пенсій па ўзросце — на 40 тысяч. Пенсіі павысяцца адпаведна працоўнаму стажу, заробку, праву на надбаўкі.

Расходы дзяржавы ў сувязі з фінансаваннем павышаных пенсій павялічацца на 92 млрд. рублёў. У кастрычніку расходы на выплату пенсій склалі амаль 190 млрд. рублёў. У Беларусі 2 млн. 400 чалавек атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, з іх 2 млн. — пенсіі па ўзросце.

Новыя пенсіі ў Мінску і Віцебскай вобласці пачнуць выплачваць 1 лістапада, у астатніх рэгіёнах Беларусі — 5 лістапада. Як раней паведамлялася, працоўныя пенсіі ў гэтым годзе павышаны ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?