Мінскія «дынамаўцы» ў овертайме перамаглі ў Мінску аднаклубнікаў з Рыгі – 2:1.

На 14-й хвіліне лік у матчы адкрыў мінскі канадзец Джэф Плат, на 55-й Марціньш Ціпуліс зраўняў лік, а вырваў перамогу Дзмітры Мялешка на 70-й секундзе овертайму – 2:1.

Гэта ўжо трэцяя запар перамога пад кіраўніцтвам новага трэнера Аляксандра Андрыеўскага.

Мінчукі атрымліваюць два балы за перамогу ў овертайме, цяпер у нашых 28 балаў

і яны дзеляць 8-9-я месцы з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) у Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі.

Наступны матч мінчукі правядуць 12 лістапада ў гасцях супраць «Лады». У Мінску яны згуляюць 19 лістапада супраць МВД.

У КХЛ цяпер будзе тыднёвы перапынак, звязаны з Кубкам Кар’ялы і Кубкам Палесся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?