Кампартыя Беларусі ўжо сама не радая. Што ініцыявала праверкі Міністэрствам юстыцыі сваіх структураў і Партыі камуністаў Беларускай. Чаканьні кіраўніцтва КПБ лёгка прайсьці праверку не спраўдзіліся.

Паводле інфармацыі сакратара ЦК КПБ Георгія Атаманава, у адпаведнасьці з запытам, для падачы ў Мінюст падрыхтаваныя сьпісы 157 раённых арганізацый – 156 абласных, раённых і раённых у гарадах з раённым падзелам, а таксама партструктурай, створанай у Палаце прадстаўнікоў. Цяжкасьці ўзьніклі пры падрыхтоўцы пэрсанальнага сьпісу партыі, у якім паводле Г. Атаманава, стаяць на ўліку каля 5,5 тысяч чалавек. Гэта, паводле яго словаў, вялікая папяровая праца, якую КПБ можа не пасьпець скончыць да апошняга тэрміну – 15 жніўня.

Нагадаем, што з просьбай праверыць свае структуры і структуры ПКБ прапрэзыдэнцкія камуністы зьвярнуліся пасьля правядзеньня 15 ліпеня «так званага ўзнаўленчага зьезду»на плятформе КПБ.

belaruspartisan.org