Пракуратурай Савецкага раёна Мінска распачата і расследуецца справа па арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) па факце смерці нованароджанай дзяўчынкі.

Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, труп дзіцяці быў знойдзены днём 29 кастрычніка каля аднаго з жылых дамоў на Лагойскім тракце.

Следча‑аператыўнай групай устаноўлена маці дзяўчынкі. Гэта 28‑гадовая жанчына без пэўнага месца жыхарства.

Нараджала яна ў кватэры дома, каля якога знайшлі труп нованароджанай. Туды жанчына прыйшла ў госці. Роды прайшлі без медыцынскай дапамогі.

Згодна з высновамі судова‑медыцынскай экспертызы, смерць дзяўчынкі наступіла ад чэрапна‑мазгавой траўмы. Яе паходжанне і акалічнасці смерці дзіцяці высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?