Ірына Абельская ў панядзелак была прызначаная галоўным урачом «Рэспубліканскай бальніцы упраўлення справамі прэзідэнта», паведамілі «НН» ў даведачнай гэтай установы.

Апошнімі днямі хадзілі размовы, што Абельская можа ўзначаліць цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах. Тым не менш, на месца акадэміка Іосіфа Залуцкага паставілі Аркадзя Ларыёнава, які да гэтага ўзначальваў Лечкамісію.

Абельская ўжо была галоўным урачом у Лечкамісіі, але была звольненая ў красавіку 2007 году. Цяпер вось дакторку вярнулі на старое месца. Яшчэ раней яна была асабістым лекарам Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?