1 лістапада споўнілася 25 год, як пайшоў з жыця адзін з найлепшых мастакоў Беларусі — Пётра Сергіевіч.

Ён нарадзіўся ў 1900 годзе на Браслаўшчыне. І стаў знакамітым жывапісцам. Прычым не толькі ў Беларусі, але і Літве. Быў вучнем Б.Кубіцкага, Ф.Рушчыца, Л.Слядзінскага. Навучаўся ў Вільні, Кракаве, Італіі. Ад другой паловы 20‑ых гадоў Сергіевіч стала ўдзельнічаў у мастацкіх выставах.

Сярод самых вядомых яго прац, такія як «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў», «Скарына ў друкарні», «Шляхам жыцця», «Араты». Пётра Сергіевіч не засяроджваўся выключна на мастацтве. Яго творчасць фарміравалася пад уплывам культурна‑адраджэнскага руху Заходняй Беларусі.

П.Сергіевіч вядомы і як стваральнік манументальных паліхромных размалёвак у касцёлах Заходняй Беларусі, Украіны, Літвы. Працаваў у станковай і кніжнай графіцы.

Акрамя жывапісу, П.Сергіевіч займаўся рэдагаваннем часопіса «Нёман», быў аўтарам артыкулаў па гісторыі і тэорыі мастацтва.

Памёр мастак ва ўзросце 84‑ох гадоў у Вільні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?