Прычым ён тры тыдні не аб'яўляўся, паведамілі ў ЗАТ «Спорт‑пары».

Пераможца розыгрышу 105‑га тыражу, які адбыўся 11 кастрычніка, атрымаў 766 млн. 955 тыс. 510 рублёў.

«Гэты выйгрыш запомніўся тым, што не толькі быў разыграны самы буйны грашовы прыз у Беларусі, але і тым, што ўладальніка астранамічнай сумы давялося чакаць больш за тры тыдні», — адзначаецца ў інфармацыйным паведамленні кампаніі.

Пераможцам розыгрышу аказаўся 24‑гадовы студэнт 5‑га курса Брэсцкага тэхналагічнага універсітэта. Як высветлілася, прычынай затрымкі ў атрыманні выйгрышу стала смерць блізкага сваяка.

Паводле слоў уладальніка рэкорднага выйгрышу, у яго быў дакладны план, на што ён зрасходуе грошы.

Студэнт перавёў некаторую суму ў два дзіцячыя дамы, затым набыў кватэру ў Мінску і новы аўтамабіль, а ўсю астатнюю частку патраціў на адраджэнне сямейнага бізнесу.

У памяць пра свайго дзядулю, які быў вінаробам, унук набыў вінаграднікі ва Украіне.

Шэраг латарэй, сярод якіх «Спортлато» вядуць упартую барацьбу за прыцягненне ўдзельнікаў. Што больш прывабна, чым вестка пра шалёны выйгрыш...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?