«Белпошта» ўсё яшчэ знаходзіцца ў абдымках савецкай імпэрыі, карыстаючыся шасьцілічбавай паштовай індэксацыяй СССР. Усе суседзі адмовіліся ад яе. Нават Украіна, якая шматкроць большая за нас, перайшла на пяцілічбавую індэксацыю, а прыбалтыйскія краіны — на чатырохлічбавую. Засталіся толькі мы ў адной зьвязцы з Расеяй.

І толькі «Белпошце» прыйшло ў голаў зьвярнуцца да РПЦ, каб яна дапамагла перакласьці на беларускую мову віншаваньне «С Рождеством». Тыя параілі — «З Ражджаством», а спрадвечна беларускае «З Калядамі» днём з агнём не адшукаем. Праўда, сёлета зьявіліся паштоўкі «Са сьвятам Божага Нараджэньня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?