У беларускім прадстаўніцтве швейцарскай фармацэўтычнай кампаніі Roche расказалі, што замежны супрацьвірусны замежны прэпарат «Tamiflu», якога няма ў мінскіх аптэках, з’явіцца цягам тыдня, паведамляе telegraf.by.

Кошт упакоўкі з 10 капсул – $40-50, так, у адной з аптэк на праспекце Незалежнасці сказалі, што да ажыятажу ён прадаваўся па 140 тыс. рублёў за ўпакоўку.

Беларускі «Арпетол» каштуе куды меней, упакоўка з 20 таблеткамі каштуе каля 22 тыс., з 10 таблеткамі – 13 тыс.

Дзіцячы «Арпетол», г.зн. удвая слабейшы (10 таблетак) каштуе 5 800 рублёў.

Але яго таксама цяжка знайсці, калі і з’яўляецца, то на кароткі час.

У шэрагу аптэк ужо з’явіліся вялікія аб’явы:

«Сёння ў продажы няма: арпетолу, аксалінавай мазі, анаферону, масак і г.д.»

Інтэрфакс-Захад паведамляе, што лекі ў аптэкі не паспяваюць завозіць, і склады апусцелі. Таго ж «Арпетола» раскупілі трохмесячны запас.

УСЕ НАВІНЫ НА ТЭМУ ЭПІДЭМІІ ГРЫПУ, ПАРАДЫ, ДАВЕДКІ І ЖАРТЫ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?