Пра гэта паведаміў генеральны консул Польшчы ў Брэсце Яраслаў Ксёнжэк.

«Мы спадзяёмся, што сёння будуць закончаныя ўсе медыцынскія фармальнасці, закончыцца афармленне дакументаў. Адразу пасля правядзення неабходных фармальнасцяў целы загінулых будуць дастаўленыя ў Польшчу і перададзеныя родным», — сказаў консул.

Як раней паведамлялася, у верталёце Памежнай варты Польшчы, які разбіўся вечарам 31 кастрычніка, знаходзіліся тры члены экіпажа: пілот 1960 года нараджэння, навігатар 1974 года нараджэння і аператар 1975 года нараджэння. Верталёт ажыццяўляў планавы аблёт мяжы. У 20.11 беларускаму боку паступіла інфармацыя ад польскіх памежнікаў аб тым, што сувязь з суднам знікла. Пошукавыя працы на мяжы вяліся больш за шэсць гадзін. Абломкі верталёта знойдзеныя 1 лістапада ў 4.48 на беларускай тэрыторыі за 200 метраў ад лініі мяжы паблізу населенага пункта Высокае (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці).

Целы лётчыкаў былі моцна пашкоджаныя. Смерць членаў экіпажа настала імгненна. Верталёт ад моцнага ўдару аб зямлю цалкам разбураны.

2 лістапада па факце крушэння польскага верталёта Брэсцкая транспартная пракуратура распачала справу па ч. 3 арт. 314 Крымінальнага кодэкса (парушэнні правіл бяспекі руху ці эксплуатацыі чыгуначнага, паветранага або воднага транспарту).

Папярэднія прычыны катастрофы не паведамляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?