У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі не каментуюць інфармацыю, што з`явілася 3 лістапада ў байнеце, аб звальненні з займанай пасады начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама генрал‑маёра міліцыі Генадзя Хацько.

Адзін з гродзенскіх парталаў абвясціў, што абласная міліцыя працуе без начальніка ўжо некалькі тыдняў.

Як заявіў суразмоўца агенцтва, звальненне з пасады начальнікаў абласных упраўленняў — гэта прэрагатыва прэзідэнта. Ніякіх указаў на гэты конт не было.

Паводле звестак БелаПАН, цяпер Генадзь Хацько знаходзіцца на бальнічным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?