У Польшчы забаронены тэлепаказ сэрыялаў «Чатыры танкісты ды сабака» і «Стаўка большая за жыцьцё».

Забароны дабіліся вэтэраны Арміі Краёвай. «Яны абураныя тым, што немцаў паказваюць як банду ідыётаў, але гэта была адна з наймагутнейшых армій у сьвеце, і перамагчы яе было вельмі цяжкаю. А банду ідыётаў могуць і дзеці перамагчы. Не паказаны трагізм вайны, у фільме вайна як прыгода», -- заявіў намесьнік старшыні аб’яднаньня «Армія Краёва» Тадэвуш Філіпкоўскі.

Апроч таго, вэтэраны абураныя тым, што падзеі паказаныя ў скажоным выглядзе. Паводле Ежы Букоўскага, прэс-сакратара ўправы вэтэранаў і партызан, сумневы ў вэтэранаў выклікаюць наступныя эпізоды фільму «Чатыры танкісты і сабака»: незразумелыя акалічнасьці зтяўляеньня галоўнага героя ў 1941 г. у Сібіры і адлюстраваньня братэрства польскай і расейскай арміі. «У гэта моджна было паверыць 30 гадоў таму, а не цяпер», -- кажа Букоўскі.

lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0