Польскага варатара Аркадзіуша Анішка выгналі з дацкага футбольнага «Мідт’юланд» за гамафобскія выказванні, якія ён дапусціў у сваёй аўтабіяграфіі.

У кнізе, што атрымала назву «Fucking Polak», Анішка заявіў, што ён ненавідзіць геяў. Кіраўніцтва клуба прыняла рашэнне разарваць кантракт з 35‑гадовым галкіперам.

Анішка напісаў у кнізе, што яму агідна чуць, як геі размаўляюць адзін з другім, а таксама яго ванітуе, калі ён бачыць мужчын, што цалуюцца. У інтэрв’ю пра сваю кнігу варатар сказаў, што будучы католікам, ён лічыць гомасэксуалізм непырмальным.

Раней Анішка гуляў за клуб «Одэнсе», адкуль яго папёрлі пасля таго, як суд засудзіў яго на тры месяцы за збіццё жонкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?