У мясцовых медычных установах ажыятажу вакол грыпу не назіраецца.

На калідорах карэліцкай паліклінікі не назіраецца нічога надзвычайнага. Найбольшыя чэргі каля кабінетаў хірургаў і тэрапеўтаў. Зрэшты, такую карціну можна пабачыць у карэліцкай паліклініцы ці не штодзень. Маскі носіць толькі медперсанал лякарні і паліклінікі. Няма ажыятажу і ў аптэках райцэнтру: тут не ўбачыш чалавека з толькі што набытай скрынкай марлевых масак.

Выглядае, што эпідэмія ВРВІ і звязанай з ёй паніка закранулі пакуль толькі сталіцу і буйныя гарады краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?