Віленскія ўлады хочуць прадаць будынак мэрыі, а пасля арэндаваць яго ў новага ўладальніка. Прычына банальная - цяжкае эканамічнае становішча. Улічваючы даўгавыя абавязацельствы,
мэрыя мусіць выплаціць крэдыторам каля 220 мільёнаў еўра.
А вось
продаж будынку, на думку гарадскіх уладаў, павінен прынесці каля 30 мільёнаў еўра прыбытку.Арэнда ж будзе каштаваць усяго 232 тысячы еўра.
Абавязковая ўмова - прадастаўленне арэнды будынка гарадскім уладам не менш чым на 30 год.