На фота - Паўлюк Канавальчык.

На фота - Паўлюк Канавальчык.

Выдаўцы чэсна папярэджваюць на першай жа старонцы — празмернае ўжыванне піва і чытанне газет шкодзіць здароўю!

«Спадзяюся, што хутка будзем у шапіках», — поўніцца аптымізмам галоўны рэдактар Паўлюк Канавальчык. Пакуль што газета будзе выдавацца двойчы на месяц і прадавацца праз прыватных распаўсюднікаў. Наклад «Піўной» 5100 — асобнікаў.

Сярод тэмаў нумару — змены ў Адміністрацыйны кодэкс, закліканыя забараніць распіццё піва на вуліцах, а таксама забарона продажу піва ў шапіках. «Барак Абама п’е піва за ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру… Ангела Меркель п’е піва на «Актобэрфэсце»… Уладзімір Пуцін п’е піва пасля сустрэчы з беларускай дэлегацыяй па газу… А хто цяпер налье піва пахмяліцца Юрыю Шульгану?! Вернем піва ў кіёскі і павільёны!»

Калі ўслед за стварэннем газеты яе выдаўцы наважацца аднавіць дзейнасць Партыі аматараў піва, такія заклікі на чарговых выбарах змогуць прыцягнуць да іх немалы адсотак прыхільнікаў.

Яшчэ колькі загалоўкаў з першага нумару газеты: «І Мао Вялікі нам піва наліў!..», «Накацілі па-навуковаму», «Снягурка «знялася» ў рэкламе піва ў пасцельнай сцэне». №1 прапануе таксама піўныя туры па сталіцы — тры маршруты, мапа і адрасы мінскіх піўнухаў.

«Піўная. Газета пра піва і пад піва» афармленнем нагадвае польскі «Fakt», зместам і характарам — «Навінкі». Паралелі з апошняй, магчыма, узмоцняцца ўжо ў другім нумары, у якім будуць надрукаваныя артыкулы «Разгул барацьбы за цвярозасць набірае крытычныя абароты», «Таварыства публічных алкаголікаў гартуе шэрагі для абароны сваіх канстытуцыйных правоў».

Сайт газеты, на якім, згодна афіцыйных дадзеных выдання можна знайсці дадатковую інфармацыю, інфарматыўнасцю пакуль не можа пахваліцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?