Беларусь увяла часовыя абмежаванні на ўвоз з Расіі свініны, прадкутаў яе перапрацоўкі, а таксама свіной тэхнічнай сыравіны, паведаміла прэс‑сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Дар’я Казлоўская.

«У сувязі з пагаршэннем эпізаатычнай сітуацыі па афрыканскай чуме свіней у Расіі з сённяшняга дня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз на тэрыторыю краіны свініны, прадуктаў яе перапрацоўкі і свінога тэхнічнага сыравіны з усёй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

Адначасова адмяняюцца раней выдадзеныя дазволы на ўвоз на тэрыторыю Беларусі з Расіі названых прадуктаў жывёльнага паходжання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?