Ігар Крывушэнка, фота fc-sibir.ru

Ігар Крывушэнка, фота fc-sibir.ru

ФК «Сібір» (Новасібірск), які трэніруе беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, заваяваў пуцёўку ў расійскую прэм’ер‑лігу.

Сёння, 4 лістапада, у заключным туры «Сібір» выйграла ў «Чыты» з лікам 4:0. Матч прайшоў на нейтральным полі ў Екацярынбургу.

Яго асноўны канкурэнт за другую пуцёўку уладзікаўказская «Аланія» прайграла «Краснадару» — 1:5.

«Сібір» набрала 73 балы, у «Аланіі» засталося 70 балаў. Першае месца ў чэмпіянаце першага дывізіёна заняў «Анжы» (Махачкала) - 75 балаў.

Такім чынам, «Анжы» і «Сібір» у наступным годзе будуць выступаць у расійскай прэм'ер-лізе.

***

«Сібір» вядзе гісторыю ад 1936 г. (назву «Сібір» мае ад 2006 г.) выступіць у элітным дывізіёне ўпершыню. У першым дывізіёне ў найноўшай гісторыі выступала ад 2005 г., у мінулым сезоне каманда заняла ў ім 14-е месца.

Трэніруе клуб беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка, які ўзначаліў каманду 20 снежня 2008 г. У Беларусі Крывушэнка трэніраваў БАТЭ і мінскае «Дынама».

Крывушэнку хапіла году, каб вывесці клуб у эліту.

За «Сібір» выступаюць беларусы Дзмітры Молаш і Генадзь Блізнюк.

У гэтым сезоне першы забіў у розыгрышы першай лігі восем мячоў, а другі — тры. Дарэчы, сёння Молаш забіў першы гол у гульні з «Чытой», якая пакідае першы дывізіён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?