«Ёсць чуткі, бо няма дакладнай інфармацыі», — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, адказваючы на пытанне журналістаў адносна сітуацыі з грыпам. Трэба даць людзям вычарпальную інфармацыю пра колькасць захворванняў і колькасць смяротных выпадкаў, калі такія ёсць. «Прэзідэнт даў адпаведнае даручэнне», — дадаў ён.

Журналісты вылавілі Макея ў калідоры ў часе адкрыцця «Мінскага форуму» і літаральна прыціснулі да сценкі. Ён катэгарычна адмовіўся адказваць на іншыя пытанні, але пра грып адказаў.

«Ёсць успышка грыпу, але ў нармальных рамках. А цяпер, наколькі я ведаю, колькасць зваротаў ідзе на спад», — запэўніў Макей. Міністэрства аховы здароўя аказалася негатовым да сітуацыі, бо пік захворвання, які звычайна фіксуецца ў снежні—студзені, прыпаў на кастрычнік, таму запас лекаў аказаўся недастатковым. «Акрамя таго, людзі масава купляюць лекі ў вялікай колькасці, таму, магчыма, тыя, каму яны сапраўды неабходны, не могуць іх дачакаць», — заявіў Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?