Паводле папярэдніх падлікаў, урон, нанесены падзеньнем ракеты РС-20 «Дняпро», склаў амаль 41 млрд. тэнге (2,34 млрд беларускіх рублёў). Такая лічба была агучана падчас пазачарговай 28-й сэсіі дэпутатаў масліхата Кызылардзінскай вобласьці.

Падчас пасяджэньня акім вобласьці Ікрам Адырбекаў паведаміў, што дасягнута дамоўленасьць з трыма НДІ, якія цягам году будуць весьці назіраньні за адхіленьнямі ў здароўі, весьці маніторынг навакольнай асяродзьдзі.

«Паводле папярэдніх разьлікаў, памер урону ацэньваецца ў 40 млрд. 718 млн. тэнге», - адзначана падчас пасяджэньня дэпутатаў.

Па выніках сэсіі вырашана накіраваць ліст кіраўніцтву краіны з просьбай абвяшчаць маратор на выкарыстаньне гептылу для запуску ракет.

kz-today.kz

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0