Міністэрства аховы здароўя Японіі пакуль пакінула без зменаў забарону на выкарыстанне прэпарата «Таміфлю» для лячэння грыпу ў дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 19 гадоў,

нягледзячы на тое што спецыяльна створаны камітэт не змог ні абвергнуць, ні дакладна пацвердзіць падазрэнні аб правакуючым уздзеянні лекаў на нервовую сістэму гэтай узроставай катэгорыі, паведаміла тэлекампанія NHK.

«Таміфлю» лічыцца на сённяшні дзень адным з самых дзейсных прэпаратаў для лячэння грыпу, у тым ліку і новага тыпу A/H1N1. Зараз у Японіі дзецям старэйшым за 10 гадоў і падлеткам для лячэння грыпу замест «Таміфлю» выпісваюць іншы антыгрыпавы сродак — «Рэленза».

Забарона на «Таміфлю» была ўведзена пасля таго, як некаторыя пацыенты пасля ўжывання лекаў сталі праяўляць неадэкватныя паводзіны, прыкладам, выкідвацца з вокнаў ці без бачных прычын імкнуліся ўцячы.

Аднак высновы высновы камітэта так і не ўнеслі яснасьці ў гэтую праблему. Ці то неадэкватныя паводзіны выкліканыя «Таміфлю», ці самім вірусам грыпу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?