Як паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, «Пежо-406» рухаўся па МКАД з боку вуліцы Байкальскай у напрамку Партызанскага праспекта і збіў 28‑гадовага пешахода, які ў нецвярозым стане перабягаў дарогу ў недазволеным месцы.

Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

За мінулыя суткі ў сталіцы зарэгістраваныя 65 ДТЗ, з іх два з пацярпелымі. Затрыманыя восем аўтааматараў, што кіравалі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. За парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў прыцягнутыя да адказнасці 154 кіроўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?