Пачаліся працы па перабудове галоўнага будынку Беларускага рэлігійна‑культурнага цэнтру ў Лондане Марыян Хаўз (Marian House, ранейшая назва — Бельвэдэр).

Будынак быў набыты на ахвяраванні беларусаў з усяго свету ў канцы 1950‑х гадоў для патрэбаў Беларускай каталіцкай місіі. Цягам дзясяцігоддзяў тут месцілася царква святых апосталаў Пятра і Паўла, жылі святары і знаходзілася кніжная калекцыя, якая потым перарасла ў Беларускую бібліятэку і музей імя Францішка Скарыны.

Чакаецца, што працы завершацца праз два гады. У доме будуць заля Беларускага рэлігійна‑культурнага цэнтру і памяшканні для святароў і гасцей Каталіцкай місіі. Да існуючага будынку будзе прыбудавана новая царква.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?