Гэта адбылося 5 лістапада. Лічыльнік Akavita.by улічвае ўсе ўнікальныя IP-адрасы, з якіх наведваецца сайт.

Сярод цалкам беларускамоўных сайтаў НН упэўнена трымае рэй.

За тыдзень Нашу Ніву наведваюць прыкладна з 14 000 адрасоў. Пры гэтым на сайце адчыняюць каля 130 000 старонак. Прыкладна дзве траціны наведнікаў — з Беларусі, астатнія — з іншых краінаў.

Лічбу актыўных наведнікаў лічыльнік на сёння вызначае як 2700. Гэта значыць, такая колькасць людзей заходзяць на НН у штодзённым ці амаль штодзённым рэжыме.

Дарэчы, чытач НН актыўны. Штодзень Рэдакцыя прымае ад 300 да 400 каментароў да артыкулаў. Гэта таксама найбольш сярод усіх беларускамоўных выданняў.

А як выглядае аўдыторыя НН у параўнанні з іншымі газетамі? У Інтэрнэце НН адстае ад сайтаў «Камсамолкі», naviny.by ці charter97, затое апераджае па колькасці сталых наведнікаў і прачытваных старонак «Советскую Белоруссію», «Народную волю», svaboda.org.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?