Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 7 лістапада ў Беларусі будзе воблачна.

Ноччу пераважна па паўднёвай палове, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Днём у асобных раёнах моцны дождж. Месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 5—10 м/с, днём па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад мінус 1 да плюс 4°C, днём плюс 1—7°C, па поўдні да плюс 12°C.

У Мінску 7 лістапада воблачна. Раніцай і днём працяглы дождж. Слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°C, днём плюс 5—7°C.

У наступныя двое сутак, 8— 9 лістапада, ў Беларусі чакаецца воблачна. Часам дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—9°C, па поўдні да плюс 11°C, днём 8 лістапада плюс 6—13°C, 9 лістапада плюс 4—11°C.

У Мінску 8 лістапада воблачна, часам дождж. Вецер паўднёва-ўсходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°C, днём плюс 8—10°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?